Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музейная комната "Этнаграфічная хатка"

Дата: 12 декабря 2017 в 10:03, Обновлено 27 сентября в 14:32

Работа школьнай музейнай экспазіцыі

Экскурсія да продкаў

- Школьныя музеі дапамагаюць развіваць эстэтычныя  пачуцці ў дзяцей і, галоўнае,  фарміраваць іх нацыянальную самасвядомасць, захоўваць  памяць пра сваю гісторыю і паважаць працу продкаў, - лічыць загадчыца школьнай музейнай  этнаграфічнай экспазіцыі "Сялянская хатка " Беліцкай сярэдняй школы  Чарнышкова Вольга  Леанідаўна,  якая часта праводзіць тут экскурсіі.

Пераступіўшы парог музейнай экспазіцыі,адразу нібы трапляеш у хату беларускага селяніна. Самым свяшчэнным  месцам у ёй лічыўся кут, покуць,- месца ў куце над акном, дзе віселі абразы, абавязкова пакрытыя прыгожымі саматканымі ручнікамі . Стол у хаце таксама стаяў на покуці.  Святасць стала вызначалася яшчэ  і тым, што на яго клалі самае дарагое- хлеб, асвечаныя яйкі,  свечкі, ставілі свянцоную  ваду.

Печ таксама адзін з асноўных  атрыбутаў прастораў сялянскага жытла. Белая печ і кут заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Тая частка, якая знаходзілася злева ад дыяганалі " печ- кут", замацавалася за жаночай паловай сям'і, а прастора справа ад яе лічылася мужчынскай. Тут жа знаходзіліся рэчы хатняга ўжытку: гліняны посуд, дзяжа, ложак .

 Далей увазе наведвальнікаў прадстаўлена экспазіцыя "Сялянская падвор'е".Беларусы здаўна славіліся сваёй працавітасцю. Асноўным заняткам нашых продкаў былі земляробства і жывёлагадоўля. Кожную вясну селянін-беларус сеяў хлеб і лён , якія былі асноўнымі крыніцамі існавання, матэрыяльнага дабрабыту.  У экспазіцыі шырока прадстаўлены мужчынскія і жаночыя прылады працы , у прыватнасці,  прылады для апрацоўкі льну,  з якога вырабляліся тканіна і адзенне. У хатнім ужытку былі саматканыя посцілкі, ручнікі, абрусы і іншыя тканыя і вышываныя рэчы.

 У час экскурсіі навучэнцы даведаюцца, што найбольш распаўсюджаным паўсядзённым абуткам беларускага сялянства на працягу некалькіх стагоддзяў былі лапці. Іх плялі з лыка ліпы, лазы , пяньковых ці льняных вяровачак. Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі абгортвалі нагу амаль да калена і замацоўвалі аборткамі ці рамянямі, што прапускаліся праз вушкі лапцей. Апрача плеценых, ужываліся і скураныя лапці. У святочныя дні, асабліва калі ішлі ў царкву ці ехала ў мястэчку на кірмаш, найбольш заможныя надзявалі боты. Звычайна яны мелі высокія халявы, якія, падкрэслівалі маемасны,цэнз уладальніка. Боты шылі па заказу ў майстроў-шаўцоў.

— Экскурсіі, якія праводзіць у музейнай экспазіцыі Вольга Леанідаўна заўсёды адрозніваюцца пазнавлаьнасцю, краязнаўчай накіраванасцю. Можна даведацца не толькі пра экспанаты, але і пра многае з жыцця  нашых продкаў. Экскурсіі цікавыя для дзяцей розных узростаў,— выказвае сваё меркаванне пра карысць экспазіцыі вучань 9 класа Капітонаў Арцём .

 Этнографическая выставка

Презентация «Наша спадчына»

https://disk.yandex.ru/i/yKjTKAhSpN7lhA

Экскурсия в музейную комнату «Этнаграфічная хатка»

https://disk.yandex.ru/i/ASMUOeD3d9QwOQ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.