Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў мінулае

Дата: 1 октября 2018 в 13:16
387 просмотров

Для чалавека вельмі важна не толькі дыхаць родным паветрам, любавацца цёплым сонейкам, але і адчуваць сябе часцінкай Радзімы, яе гісторыі і культуры, традыцый продкаў.

    Народная мудрасць сведчыць: калі не ведаеш, адкуль прыйшоў, то не ведаеш, куды пойдзеш.Экспанаты нашай этнаграфічнай музейнай экспазіцыі Беліцкай ДССШ шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце школы. На базе этнаграфічнай экспазіцыі праходзяць урокі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, выяўленчаму мастацтву, інфармацыйныя і класныя гадзіны. Вялікае значэнне маюць музейныя ўрокі ў развіцці лексічнага запасу вучняў. Вучні лепш пачынаюць валодаць беларускай мовай і з большай ахвотай яе вывучаюць. Калі вучань бачыць рэч, ведае яе назву, ведае, дзе і як яна выкарыстоўваецца, значыць ён адчувае сувязь гісторыі з жыццём і больш поўна засвойвае матэрыял. Часта экспанаты экспазіцыі выкарыстоўваюцца як дэкарацыі для правядзення класных мерапрыемстваў, звязаных з народнымі традыцыямі. Гэтаўсеразвіваецікавасць да гісторыі і культуры малой радзімы. Кіраўнік распрацаваланекальківарыянтаўэкскурсій па экспазіцыях.Вось і на пачатку першай  вучэбнай чвэрці для выхаванцаў дзіцячага садка актыў музейнай экспазіыіі разам з  яе кіраўніком арганізавлі цікавую экскурсію ў мінулае.

 Кожар Лізавета, навучэнка 6 класа Беліцкай ДССШ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.