Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2018 в 08:17
508 просмотров

У свеце вельмі шмат розных моў, але толькі адна з іх родная. Менавіта яна для чалавека самая прыгожая, любімая і дарагая.

І кожны год 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. У гэты дзень у нашай школе чулася беларуская мова. Навучэнцы 5-6 класаў праяўлялі кемлівасць, разгадваючы загадкі, крыжаванкі.Таксама рабяты прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. На сваіх малюнках дзеці адлюстравалі ўсё тое, з чым асацыіруецца ў іх Беларусь: жытнёвы колас, сонейка, лён, валошкі, бусел, абрысы Беларусі на карце свету. Работы здзіўлялі сваёй крэатыўнасцю і цеплынёй. Сярод навучэнцаў 5- 7 класаў  была праведзена цікавая гульня-падарожжа “Слова роднае, жывое, гаваркое”, а для навучэнцаў старэйшых класаў-пазнавальная гульня-віктарына “Гэта цікава”.Закончыўся Дзень роднай мовы правядзеннем конкурсу чытальнікаў вершаў пра родную мову. Хочацца адзначыць самых актыўных удзельнікаў свята : Панушкіна Уладзіслава (5 кл.), Рабушку Лізавету (6 кл.), Петухову Аляксандру ( 7 кл.), Лісецкага Мікіту (9 кл.),Кукушкіна Максіма ( 9 кл.).Свята роднага слова завяршылася, але беларуская мова працягвае гучаць у школе. Гэта дае надзею на шчаслівую будучыню нашай роднай мовы. Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным!

Кожар Лізавета . навучэнка 5 класа Беліцкай ДССШ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.