Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Загадкі школьнага музея

Дата: 8 января 2018 в 14:51
660 просмотров

Такую назву мела цікавая пазнавальная гульня-падарожжа, якую падрыхтавала і правяла ў час зімовых канікул кіраўнік клуба юных экскурсаводаў Беліцкай ДССШ Чарнышкова Вольга Леанідаўна ў школьным этнаграфічным музеі “Сялянская хатка”.

   Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, адгадвалі загадкі на фальклорную тэматыку.Самымі актыўнымі былі навучэнцы : Рабушка Лізавета ( 6 клас),Панушкін Уладзіслаў(5 клас), Стайноў Аляксей (7 клас).Вольга Леанідаўна правяла займальную гульню ў асаблівых музейных абставінах са спецыяльна- падабраным для дзяцей рознага ўзросту матэрыялам. У такіх умовах само ўспрыманне вучэбнага матэрыялу становіцца больш актыўным: са слухачоў навучэнцы ператвараюцца ў знаўцаў этнаграфічных рэчаў, якія ім прапануюцца ў школьным музеі. Такім чынам, дзякуючы таму, што навучэнцы актыўна ўключаюцца ў дзейнасць па збору, вывучэнню, апісанню экспанатаў, у іх выхоўваецца любоў і павага да ўсяго, што звязана з родным краем: гісторыі, культуры, людзей, мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.