Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Приглашение к участию в фотоконкурсе

Дата: 11 июля 2023 в 13:34, Обновлено 11 июля 2023 в 13:40
88 просмотров

Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь запрашае да ўдзелу ў Геаграфічным фотаконкурсе «ЗЯМЛЯ МАЯ БЕЛАРУСКАЯ»

ЗЯМЛЯ МАЯ БЕЛАРУСКАЯ" праводзіцца ўпершыню і прысвечаны
Году міру і стварэння.
Ідэяй для назвы конкурсу і яго намінацый паслужыла творчасць класіка беларускай літаратуры
Уладзіміра Караткевіча, які сваімі творамі адкрывае для чытачоў прыгажосць беларускай зямлі,
унікальнасць і разнастайнасць яе духоўнай і матэрыяльнай культуры, насычаную падзеямі
гісторыю. Захапленне ад усяго роднага і закаханасць у Беларусь Уладзіміра Караткевіча натхнілi
арганізатараў конкурсу паказаць чароўнасць беларускай прыроды, гістарычную спадчыну нашай
краіны і яе культурнае багацце, людзей, якія насяляюць яе, іх мінулае, сучаснасць і будучыню,
выкарыстоўваючы ў якасці інструмента фатаграфію.
Праект закліканы аб'яднаць лепшыя фотаработы пра Беларусь, паказаць маляўнічасць і
разнастайнасць родных пейзажаў, зацікавіць гісторыяй і каларытам жыцця беларускага народа,
прадэманстраваць любоў да роднай Зямлі.
Удзельнікам конкурсу можа стаць кожны, незалежна ад месца жыхарства, грамадзянства і
ўзросту.
Адзіная ўмова – уласныя фатаграфіі павінны быць зробленыя на тэрыторыі Беларусі.
НАМІНАЦЫІ
1. “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц”: кадры, якія дэманструюць дзівосную прыгажосць
беларускай прыроды: яе лясы і палі, азеры і рэкі, раўніны і ўзвышшы I г.д.
2. “Зямля пад белымі крыламі”: панарамныя віды, знятыя з вышыні птушынага палёту
(напрыклад, з дапамогай квадракоптара): аб'ектамі могуць выступаць прыродныя пейзажы,
ландшафты, людзі, будынкi, жывёлы і інш.
3. “Людзі зямлі беларускай”: намінацыя дэманструе беларускі народ у асобах.
4. “Куфар жыцця”: выявы асалоды жыцця ў імгненні, рух жыцця і яго каларыт.
5. “Камяніцы, і гмахі, і вежы”: фатаграфіі гарадской прасторы ад старажытных славутасцяў да
ультрасучасных урбаландшафтаў.
6. “Вёска, о родная вёска мая!”: выявы беларускай сельскай мясцовасці і вясковага духу.
7. “Праз дым стагоддзяў”: сучасныя фотакампазіцыі, якія паўтараюць архіўныя фота альбо
малюнкі, гравюры і інш. (для дадзенай намінацыі абавязкова прадастаўленне дзвюх ілюстрацый:
гістарычнай і ўласнай сучаснай).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.