Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 11:06
125 просмотров

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове  ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову. Кожны год у нашай школе святкуецца свята Дзень роднай мовы. На працягу ўсяго тыдня навучэнцы рыхтуюцца да гэтага свята.

            17 лютага 13 навучэнцаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Буслік". Арганізатарам конкурса ў школе была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Чарнышкова Вольга Леанідаўна.

            Дэвізам тыдня сталі словы "Мова родная - мова модная!" "Будзь у трэндзе - размаўляй па - беларуску!"- гэты выраз гучаў сярод навучэнцаў падчас  тэматычнага тыдня. Школьнікі нават выпраўлялі памылкі адзін у аднаго ў вымаўленні беларускіх слоў.Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца захаваць сваё роднае слова.

             Для навучэнцаў сярэдніх класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў.На працягу ўсяго тыдня ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава кніг аўтараў - юбіляраў А.Звонака і М.Стральцова.

            Адзінаццацікласнікі запоўнілі крыжаванку па творы Міхася Стральцова "Сена на асфальце". Але самым насычаным мерапрыемствам стаў Міжнародны Дзень роднай мовы.Быў праведзены турнір знаўцаў "Таямніцы роднай мовы". Атрымалася  сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваецца цяпло роднага слова.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.