Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Ганаруся сваімі землякамі” – тэма інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” 23 студзеня 2020 года.

Дата: 24 января 2020 в 09:33
264 просмотра

Госць пасяджэння – дэпутат Беліцкага сельскага савета, загадчык бібліятэкі аг. Полымя Сінічэнка Валянціна Канстанцінаўна.
Вядучы пасяджэння пазнаёміў навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.

Госць пасяджэння – дэпутат  Беліцкага сельскага савета, загадчык бібліятэкі аг. Полымя Сінічэнка Валянціна Канстанцінаўна.

Вядучы пасяджэння  пазнаёміў навучэнцаў  са зместам інфармацыйных блокаў “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.

         З цікавасцю вучні 8-11 класаў абмяркоўвалі сістэму дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь і сферы дзейнасці, за якія атрымалі вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы кнізе “Яны нарадзіліся на Сенненшчыне”, падарунку ад намесніка старшыні Сенненскага райвыканкама Фаміной З.С., узгадалі імёны нашых землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне нашай краіны.

Падчас абмеркавання блока “Дзень навукі” нагадалі выпускніка школы Рукаля Васіля Міхайлавіча, доктара ветэрынарных навук, прафесара, загадчыка кафедры агульнай, уласнай і аператыўнай хірургіі Віцебскай ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Рукаль В.М. – адзін з вядучых экспертаў у нашай краіне па пытаннях прафілактыкі і лячэння артапедычных хвароб у крупнага рагатага ската.

Тэма гутаркі аказалася вельмі актуальнай для навучэнцаў 8-11 класаў, якія знаходзяцца на парозе выбару дальнейшага шляху, прафесіі свайго жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.